Джоан Роўлінг нагадала Уладзіміру Пуціну пра забойствы мірных жыхароў ва Украіне

25/03/2022 - 17:10

Брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг адказала расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. Ён выказаўся пра "культуру адмены", што Роўлінг цкавалі "прыхільнікі так званых гендарных свабод". Пісьменніца ж абрынулася на Пуціна з жорсткай крытыкай.

"Крытыкай заходняй культуры адмены, думаю, лепш не займацца тым, хто цяпер забівае мірных жыхароў за іх супраціў, або тым, хто саджае ў турму і атручвае сваіх палітычных апанентаў", напісала ў Twitter Роўлінг.

Яна нагадала і пра злачынствы, якія ўчыняюцца расійскімі войскамі ва Украіне, і пра расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, якога пасля атручвання адправілі за краты ў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі