Дырэктарку турагенцтва, якая ашукала больш за 100 кліентаў, асудзілі на 7,5 года

18/06/2018 - 16:47

Дырэктарку турыстычнага агенцтва "Каліпса Тур", якая ашукала больш за 100 кліентаў, асудзілі на 7,5 года пазбаўлення волі. З канфіскацыяй маёмасці. Жанчыну прызналі вінаватай у махлярстве ў асабліва буйным памеры. Прысуд 18 чэрвеня агучыў суд Кастрычніцкага раёна Мінска (ён яшчэ можа быць абскарджаны). Жанчына будзе яго адбываць у калоніі агульнага рэжыму. Сваю віну яна прызнала часткова, інфармуе тэлеканал АНТ.

Крымінальная справа была распачатая летам мінулага года, калі кліенты фірмы не змаглі выехаць на адпачынак у Іспанію, Чарнагорыю, Балгарыю, Грэцыю, Турцыю. Высветлілася, што жанчына выкарыстала іх грошы не па прызначэнні (між іншым, яны наведвала гульнявыя клубы). Суд абавязаў кіраўніцу турагенцтва кампенсаваць маральныя і матэрыяльныя страты на агульную суму 280 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі