Мігранты на беларуска-польскай мяжы / БЕЛТА
Пасольства Ірака ў Маскве абвясціла аб падрыхтоўцы эвакуацыйнай паездкі для іракцаў, якія ў цяперашні час знаходзяцца Беларусі, але гатовыя вярнуцца на радзіму. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце дыпмісіі.
Каб трапіць на самалёт, трэба патэлефанаваць у маскоўскае консульства праз мэсэнджар WhatsApp па тэлефоне +79652673377 альбо адправіць запыт на электронную пошту cons@iqemb.ru.
Нагадаем, раней стала вядома, што турэцкія авіякампаніі, а таксама "Белавія" больш не будуць браць на борт грамадзян Ірака, Сірыі і Емена, якія ляцяць з Турцыі ў Беларусь. У прэс-службе беларускай авіякампаніі адзначылі, што гэта рашэнне "кампетэнтных органаў Турцыі".
Цяпер на беларуска-польскай мяжы знаходзяцца некалькі тысяч мігрантаў, якія хочуць праз Польшчу трапіць у Германію. Групы мігрантаў перыядычна спрабуюць прарвацца на тэрыторыю Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут