Дыпламат: “заходняга вектара” знешняй палітыкі ў нас больш не існуе

13/10/2020 - 09:52

Ад’езд з Беларусі амбасадараў заходніх краін “на кансультацыі”, патрабаванне Мінска аб скарачэнні колькасці супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтваў Польшчы і Літвы, санкцыі ЕС і ЗША ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, непрызнанне заходнімі краінамі Аляксандра Лукашэнкі легітымным кіраўніком Беларусі — усё гэта відавочныя прыкметы таго, што на заходнім кірунку ў беларускай знешняй палітыкі не ўсё, мякка кажучы, добра.


Вынікам пагаршэння адносінаў з Захадам стане ўдар па эканоміцы нашай краіны і — па шараговых беларусах. Але выглядае на тое, што афіцыйны Мінск гэта мала хвалюе. Чаму так і што (ці хто) дадае Аляксандру Лукашэнку ўпэўненасці ў правільнасці сваіх дзеянняў на заходнім кірунку? Тлумачыць былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі