Двух трэнераў, якія ціснулі на Ціманоўскую, пазбавілі акрэдытацыі на Алімпіядзе

06/08/2021 - 06:18

Міжнародны алімпійскі камітэт, разглядаючы "справу Ціманоўскай", часова пазбавіў акрэдытацыі двух трэнераў беларускай алімпійскай зборнай. 

Дысцыплінарная камісія МАК адклікала акрэдытацыю Артура Шумака і галоўнга трэнера лёгкаатлетычнай зборнай Юрыя Маісевіча

Як вынікала з апублікаванага запісу размовы з Крысцінай Ціманоўскай, менавіта яны прымушалі лёгкаатлетку пакінуць Алімпіяду і вярнуцца ў Беларусь.

МАК загадаў Маісевічу і Шумаку неадкладна пакінуць Алімпійскую вёску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі