Добраахвотнікі "Кусь" і "Север" / сацсеткі
Двое беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне пагаліліся ў знак салідарнасці. Так "Кусь" і "Север" падтрымалі свайго пабраціма "Лахвіча", якога днямі прымусілі пагаліцца і запісаць "пакаяльнае відэа".
Днямі ў акаўнтах беларускага добраахвотніка, былога байца батальёна “Волат” Палка Каліноўскага Аляксандра “Лахвіча” Наўковіча выйшла дзіўнае відэа. У каментах падазраюць, што яно знята пад прымусам, бо занадта падобна на “пакаяльнае”.
У кадры цалкам паголены добраахвотнік (раней у яго была доўгая барада і валасы) выбачаецца за нейкія словы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут