Два чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Крычавам — МАЗ выехаў на сустрэчную паласу

24/01/2024 - 08:55

На месцы ДТЗ  / @skgovby

Два чалавекі загінулі раніцай у сераду ў ДТЗ, якое адбылося ў Крычаўскім раёне. Пра гэта паведамляюць у Следчым камітэце. Сутыкнуліся грузавы аўтамабіль МАЗ і легкавая Lada.

Загінулыя — кіроўца і пасажыр легкавога аўтамабіля. Яшчэ адну жанчыну ў цяжкім стане забралі ў лякарню.

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца МАЗа выехаў на сустрэчную паласу — кажа, "каб пазбегнуць сутыкнення з фурай, якая рухалася наперадзе". Пазбегнуць сутыкнення з аўтамабілем Lada, які рухаўся насустрач, ён не здолеў.

МАЗ выехаў на сустрэчную паласу / тут і далей фота @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі