Drum Ecstasy злучыліся з гуртом Пафнуція і зайгралі музыку для лета

18/04/2016 - 09:37

Беларускія барабанныя монстры Drum Ecstasy і адна з музычных фармацый Пафнуція Кузюкяна Klaxsons Brass стварылі новы сумесны праект для летніх фэстаў і вечарынак пад адкрытым небам. Жартам музыкі называюць новы бэнд Drum&brass.


"Гэта проста сустрэча двух гуртоў. Хочацца весялосці і лёгкасці. І праект створаны менавіта для гэтага, —  тлумачыць узнікненне новага праекту лідар Drum Ecstasy Філіп Чмыр. — Мы плануем граць толькі арыгінальную музыку, ніякіх кавераў, матэрыялу хапае: у актыве песні, напісаныя ў 1988 і 1996 годзе, а таксама зусім свежыя. Ну і мая пазіцыя — не толькі ж Сяргею Міхалку з дудкамі граць".

Першы сумесны выступ камандаў адбыўся ў сакавіку ў КЗ "Мінск". У планах гурта — запіс альбома і выступ на летніх пляцоўках.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі