Дрэваапрацоўчы завод дагэтуль не можа разлічыцца па крэдыце, узятым пры Кебічы

13/09/2019 - 06:31

11 верасня Сяргей Румас падпісаў пастанову Савета міністраў “Аб пазіцыі прадстаўнікоў дзяржавы”, па якой з фабрыкі “Магілёўдрэў” спісваюцца працэнты па крэдыце на $612 тысяч. Тэлеграм-канал “Эканоміка” заўважае, што гэты крэдыт дрэваапрацоўчае прадпрыемства ўзяло 21 чэрвеня 1994 года — 25 гадоў таму, калі Беларуссю яшчэ кіраваў Вячаслаў Кебіч.

"Магілёўдрэў" — адно з дзевяці дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, на мадэрнізацыю якіх Беларусь патраціла больш за $1 млрд. Прадпрыемства дагэтуль застаецца стратным. Напрыклад, у 2018 годзе яго страты перавысілі 3,5 млн рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі