Долар 22 студзеня патаннеў на 469 рублёў, еўра на 970

22/01/2016 - 09:30

Пасля таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 22 студзеня Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Долар патаннеў на 469 рублёў і каштуе 21 095, еўра патаннеў на 970 рублёў да 22 809, расійскі рубель вырас і яго курс складае 262 беларускіх рубля.

Пасля абвалу 21 студзеня калі, долар вырас на 1103 рублі, еўра — на 1388 рублёў, беларускі рубель умацаваўся і вырас да кошыка валют на 1,63%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі