Для чэмпіянату ў Маскве беларускія рэгбісты зрабілі форму з цытатамі Янкі Купалы

20/12/2019 - 12:24

У Маскве пройдзе першы афіцыйны чэмпіянат Еўропы па рэгбі на снезе. У міжнародных спаборніцтвах, якія пройдуць 21 і 22 снежня, выступяць і беларускія спартоўцы.

Спецыяльна для чэмпіянату беларуская зборная падрыхтавала сабе форму ў “купалаўскай” тэме: з выявай асілка з паэмы “Магіла льва”, панарамай вёскі Вязынка (радзімы Янкі Купалы) ды цытатамі з яго вершаў “Будзь смелым, як бура, што крышыць дубы!” і “Гэй, да сонца! Гэй, да зор!”.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі