Дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў тэрмінова склікаюць на разгляд бюджэту

17/12/2018 - 10:51

Дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 снежня на 15.00 тэрмінова склікаюць на пазапланавае пасяджэнне. На ім будзе разглядацца бюджэт Беларусі на 2019 год у нулявым чытанні. Пра гэта ў сацсетках паведаміў Дзяніс Ціханенка, памочнік дэпутаткі Ганны Канапацкай.

Пры гэтым, па яго словах, праекта бюджэту няма ні ў кога з дэпутатаў. 

"Не, ну як вам гэта падабаецца, сябры?! Сёння прызначаецца пазапланавае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў на 15.00 па разглядзе праекта бюджэту ў нулявым чытанні, а тэксту дакумента так да гэтага часу ні ў каго з дэпутатаў няма. Імітацыйная дэмакратыя ў дзеянні!" — напісаў Ціханенка.

Дарэчы, прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі сёння паведаміла, што ён толькі ў першай палове дня слухаў даклад пра канчатковы варыянт закону аб бюджэце на 2019 год. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі