Данкверт заявіў, што адмовіўся ад беларускага тварагу пасля заяваў Лукашэнкі

13/04/2017 - 08:27

Сяргей Данкверт перастаў ужываць беларускі тварог пасля абвінавачванняў, якія выставіў яму кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта кіраўнік Рассельгаснагляду распавёў у інтэрв'ю RNS.

"Таму што калі Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што "ў вас поўны халадзільнік беларускіх прадуктаў", я прыйшоў і выявіў шэсць пачкаў беларускага тварагу ў жонкі. Я сказаў жонцы, што гэта непрымальна, таму што хтосьці ведае, што ў нас у халадзільніку. Пасля гэтага, улічваючы, што я не набываю прадукты, я не выяўляў больш беларускага тварагу", — пажартаваў Данкверт. Ён дадаў, што гэта быў тварог нулявой тлустасці і зрабіла яго адна з кампаній, да якой Рассельгаснагляд меў менш за ўсё прэтэнзіяў.

На прэс-канферэнцыі ў лютым Лукашэнка даручыў праваахоўным органам Беларусі пачаць крымінальную справу супраць Данкверта. Нагодай сталі абмежаванні, якія ўвёў Рассельганагляд супраць доступу беларускай прадукцыі на расійскі рынак. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі