Грэнландыя / Reuters
Данія разглядала сцэнар падрыву аэрадромаў у выпадку ўварвання ЗША ў Грэнландыю. Вайскоўцы каралеўства распрацавалі падрабязныя планы дзеянняў, паведамляе са спасылкай на крыніцы The New York Times.
Датчане даставілі ў Грэнландыю запасы крыві, выбухоўкі і баявых патронаў пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў захапіць востраў. Разглядалася магчымасць падрываў узлётна-пасадачных палос у сталіцы Грэнландыі Нууке і ў горадзе Кангэрлусуак, які знаходзіцца за паўночным кругам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут