Цярэшчанка падаў заяву на рэгістрацыю кандыдатам, хоць яму і бракуе подпісаў

05/09/2015 - 11:58

У Цэнтрвыбаркам паступілі дакументы пяці прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, інфармуе БЕЛТА. Дакументы для рэгістрацыі падалі Таццяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч. Таксама сёння іх падалі Аляксандр Лукашэнка і Віктар Цярэшчанка. Апошняму не ўдалося сабраць 100 тысяч сапраўдных подпісаў, але тым не менш ён вырашыў падаць у ЦВК заяву.

Нагадаем, што паводле звестак ЦВК Аляксандр Лукашэнка здаў у ЦВК 1 753 380 сапраўдных подпісаў, Мікалай Улаховіч — 149 819, Сяргей Гайдукевіч — 139 877, Таццяна Караткевіч — 105 278. Розніца паміж агульнай колькасцю здадзеных подпісаў і прызнаных сапраўднымі ў гэтых удзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі склала па некалькі тысяч подпісаў. У Віктара Цярэшчанкі, які здаў 130 404 подпісы, сапраўднымі прызналі толькі 6 699.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты павінна адбыцца 10 верасня, а на наступны дзень пачнецца агітацыйная кампанія.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 кастрычніка.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі