Ціханоўская: тых, хто пашле беларускае войска ва Украіну, чакае трыбунал

22/03/2022 - 13:20

Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам да беларускіх вайскоўцаў. Яна кажа, што працягвае паступаць інфармацыя пра магчымае ўварванне беларускага войска ва Украіну. І папярэджвае, што тых, хто пашле яго туды, чакае трыбунал. А тыя, "хто выканае гэты заведама злачынны загад, будуць адказваць перад законам".

"Гэтая агрэсія супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі і з'яўляецца злачынствам, а таксама прама супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, — заявіла Ціханоўская. — Ён [Аляксандр Лукашэнка] і ўсе службовыя асобы, якія садзейнічаюць агрэсіі, немінуча паўстануць перад судом і панясуць пакаранне за дзяржаўную здраду, а ў выпадку ўварвання ва Украіну — і за ваенныя злачынствы".

Святлана Ціханоўская нагадвае, што "права не выконваць заведама злачынныя загады гарантаванае законам". Таму "вайскоўцы, якія пакінулі поле бою або здаліся ў палон ва Украіне, вызваляюцца ад адказнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі