Ці былі здзекі з расійскій палонных? Кіеў правядзе расследаванне

28/03/2022 - 09:24
Вайна ва Украіне працягваецца 33-ы дзень​ / facebook.com/GeneralStaff.ua

Ва Украіне правядуць "сур'ёзнае расследаванне" па фактах, якія трапілі на відэа, апублікаванае напярэдадні.  На кадрах — допыт параненых. У многіх на галовах пакеты, у аднаго з салдат, як кажа чалавек за кадрам, зламаная нага. Кіраўнік расійскага Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін ужо заявіў, што "па некаторых дадзеных, супрацьпраўныя дзеянні мелі месца на адной з баз ўкраінскіх нацыяналістаў у Харкаўскай вобласці".

"Мы еўрапейская армія, мы еўрапейская дзяржава. Зразумела, што заўсёды могуць быць эксцэсы, таму што гэта жывыя людзі. І калі высвятляецца, што ў байца ў Харкаве загінулі родныя і дзеці... гэта тлумачыць, але не апраўдвае. Таму будзе прадпрынятае расследаванне ва УСУ, даведзенае да кожнага чалавека з асабістага складу, што гэта абсалютна непрымальныя паводзіны", — сказаў Арастовіч.

Ён нагадаў, што дзеянні на відэа маюць прыкметы ваеннага злачынства. А такія злачынствы не маюць тэрміну даўнасці ні ва ўкраінскім, ні ў міжнародным заканадаўстве

Між тым галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны заявіў, што відэа пастановачнае.

"Падкрэсліваю, вайскоўцы Узброеных сіл Украіны і іншых законных ваенных фарміраванняў няўхільна прытрымліваюцца нормаў міжнароднага гуманітарнага права", — адзначыў Залужны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі