Ці баяцца нам прыдуманага ўрадам “удасканалення” ЖКГ? Абмяркоўваем у 13.00

24/10/2017 - 09:22

Праект канцэпцыі ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года падрыхтаваны ўрадам, папярэджвае намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін. А віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка нечакана заяўляе, што беларусы плацяць за ацяпленне толькі 16,8% ад сабекошту.

Што за ўдасканаленне ЖКГ рыхтуе ўрад беларусам? Ці не азначае гэта, што цэны на паслугі камунальнікаў будуць расці яшчэ хутчэй? Чаму мы не можам самі выбіраць пастаўшчыка камунальных паслуг?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы начальнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці Мікалай Улаховіч і старшыня таварыства ўласнікаў Юрый Вадзяніцкі.

Слухайце размову з Мікалаем Улаховічам і Юрыем Вадзяніцкім у 13.00 адразу пасля выпуску навінаў.

Слухаць эфір можна па гэтай спасылцы. Відэатрансляцыю са студыі глядзіце на нашых старонках у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", а таксама на канале Youtube.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі