Чыноўнікі не будуць шукаць парушальнікаў на форумах, ім "дастаткова сігналаў"

03/12/2018 - 06:36

З 1 снежня ў Беларусі пачалі дзейнічаць папраўкі, унесеныя ў закон "Аб СМІ". У праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі ў чарговы раз выказаўся наконт таго, як будуць выяўляцца парушальнікі на форумах. Як вядома, цяпер каментатарам у інтэрнэце трэба прайсці ідэнтыфікацыю.

"Мы, ва ўсялякім выпадку, такую задачу перад сабой не ставім — маніторыць форумы на прадмет парушэння заканадаўства, — кажа Лёгкі. — Але паверце: цяпер склалася такая сітуацыя ў інфармацыйнай прасторы, што нам цалкам дастаткова тых сігналаў, якія паступаюць у тым ліку ад нашых грамадзян. Перш за ўсё, ад нашых грамадзян".

Першы намеснік міністра інфармацыі таксама заявіў, што міністэрства не збіраецца адразу ж выпісваць папярэджанні, спачатку з парушальнікамі будуць праводзіць прафілактычную працу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі