Чаму Украіна не наносіць удар у адказ па Беларусі? Тлумачыць ваенны эксперт

28/07/2022 - 15:48

Украіна можа нанесці ўдары па Беларусі, каб знішчыць нейкія беларускія і расійскія вайсковыя аб’екты, але гэтага не робіць. Чаму? Гэта не адпавядае інтарэсам украінскага войска, расказаў Еўрарадыё вайсковы эксперт Міхаіл Самусь

“Калі распачынаць яшчэ вайну з Беларуссю, на што разлічвае Пуцін, тады ўкраінскае войска зноў расцягне свае патэнцыялы на тры фронты. Для ўкраінскага войска гэта будзе вельмі цяжка — вытрымаць такі інтэнсіў у правядзенні баявых дзеянняў.

Адказаць можам, але гэтай з той жа оперы “Чаму не нанесці ўдар па Крымскім мосце?” альбо “Чаму не нанесці ўдар па Белгарадзе?”.


Самусь тлумачыць, што кожнага дня расійскае войска наносіць удары па Чарнігаўскай і Сумскай абласцях са сваёй тэрыторыі. Чым правакуе ўкраінскі бок на адказ і ўцягванне большых сілаў у канфлікт у гэтым напрамку — на паўночны ўсход, каб адцягнуць сiлы ад Данбаса і поўдня краіны.

“Цяпер у расійскага войска галоўная праблема: яны не могуць стварыць перавагу па асабовым складзе, у іх велічэзныя праблемы з асабовым складам: па-першае, страты, а па-другое, яны не абвясцілі мабілізацыю. Яны дзейнічаюць нейкімі гібрыднымі сродкамі: робяць набор з прыватных вайсковых кампаній ці ствараюць так званыя нацыянальныя батальёны. То-бок няма ў іх стандартнай працэдуры мабілізацыі, якая бы дазволіла набраць 200-300 тысяч вайскоўцаў, якія ім цяпер вельмі патрэбныя”. 

Па словах Самуся, на поўдні Украіны расійскія вайскоўцы цяпер знаходзяцца ў вельмі складанай сітуацыі пасля знішчэння мастоў цераз Дняпро: “Пятнаццаць тысяч расійскіх вайскоўцаў цяпер фактычна знаходзяцца ў “катле”. Яны не могуць ісці наперад, бо ў іх няма сілаў, а нарасціць іх праз знішчаныя сілы не могуць. У іх ёсць два выбары: альбо здавацца ў палон, альбо ваяваць далей і паміраць”.   

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі