Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала больш за 80% пратаколаў

22/04/2019 - 06:37

Па стане на 6:30 раніцы 22 красавіка Цэнтрвыбаркам Украіны апрацаваў 80,78% электронных пратаколаў. Як адзначае Громадське, Уладзімір Зяленскі набраў 73,09%, або 11 036 150 галасоў. За Пятра Парашэнку прагаласавала 24,57%, або 3 709 935 выбарцаў. Несапраўднымі прызнаныя 2,32% бюлетэняў.

Другі тур галасавання на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне прайшоў 21 красавіка. Яўка выбарцаў у другім туры склала 62,07%. Гэта крыху менш, чым у першым туры (62,8%).

Дарэчы, Парашэнка ўжо прызнаў перамогу Зяленскага і па тэлефоне павіншаваў свайго апанента. Таксама з перамогай Зяленскага павіншавалі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, генсакратар NATO Енс Столтэнберг і міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Хант

Афіцыйныя вынікі другога тура мусяць быць абвешчаныя да 4 траўня.

Да 3 чэрвеня новаабраны прэзідэнт уступіць у пасаду.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі