Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа / twitter.com/idfonline
ЦАХАЛ паведаміў, колькі ізраільскіх вайскоўцаў загінула ў баях з тэрарыстамі ХАМАС у сектары Газа. За два дні маштабнай аперацыі страты склалі 15 чалавек. Двое салдат загінулі ў аўторак, яшчэ 13 — у сераду на поўначы сектара.
Спачатку ізраільскай арміяй праводзіліся лакальныя рэйды ў сектары Газа. Падчас аднаго з іх удалося вызваліць закладніцу. Ізраільская армія аб'явіла, што пачынае наступ, 31 кастрычніка. Яе падраздзяленні няспешна прасоўваюцца, маюць падтрымку верталётаў, артылерыі і баявых караблёў з мора.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут