Былы юрысконсульт "Нафтана" затрыманы ў Расіі і перададзены КДБ Беларусі

26/09/2021 - 08:11

На тэрыторыі Расійскай Фэдэрацыі затрымалі былога юрысконсульта ААТ "Нафтан", заводу "Палімір" Аляксандра Капшуля, паведамляе "Рабочы рух".

Па іх інфармацыі, прычын затрымання невядомыя. Аляксандра перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна вывезлі яго ў Мінск.

Цяпер Капшуль знаходзіцца ў СІЗА КДБ, у яго зламаная нага і пашкоджаная рука.

Раней Еўрарадыё паведамляла аб тым, што ў аддзеле маркетынгу "Нафтана" праведзены ператрус і затрыманы як мінімум адзін супрацоўнік. 

Ператрусы таксама прайшлі ў офісе першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ "Нафтан". Раніцай 21 верасня з'явілася інфармацыя пра ператрус у кватэры і машыне ў старшыні прафсаюза "Нафтана" Вольгі Брыцікавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі