Былы міністр абароны Грузіі Іраклій Акруашвілі ваюе супраць расійскіх войскаў ва Украіне. "Напэўна не мог уявіць, што ў 48 гадоў буду ваяваць за свабоду Грузіі ва Украіне са зброяй у руках", — напісаў ён у Facebook. Ён лічыць, што вынік вайны ва Украіне паўплывае на лёс яго радзімы.
Ва Украіну Акруашвілі дабіраўся праз Польшчу, бо ў яго тэксце ёсць такі радок: "Ніколі не забуду вочы многіх напалоханых дзяцей на польскай мяжы".
Іраклій Акруашвілі быў міністрам абароны Грузіі ў 2004-2006 гадах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут