Былы галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі ўзначаліў зборную Сірыі

01/02/2018 - 17:30

Былы галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Бернд Штанге ўзначаліў зборную Сірыі. Пра гэта паведамляе сайт bild.de. Адзначаецца, што з сотні прэтэндэнтаў сірыйская федэрацыя футбола выбрала менавіта 69-гадовага нямецкага спецыяліста. Кантракт ужо падпісаны ў Дамаску, ён разлічаны да студзеня 2019 года. Дарэчы, зборная Сірыі ледзь сенсацыйна не прабілася на чэмпіянат свету-2018. Паколькі на радзіме ідзе вайна, каманда трэніруецца і гуляе пераважна ў замежжы.

Бернд Штанге ў 2007-2011 гадах быў галоўным трэнерам беларускай зборнай. Гэта быў супярэчлівы перыяд, у якім была славутая перамога ў Парыжы над зборнай Францыі (1:0) і ганебнае паражэнне ў Гомелі ад зборнай Люксембурга (0:1), узлёт у рэйтынгу FIFA на рэкорднае 36-е месца (цяпер зборная Беларусі ў канцы першай сотні). Апошнім месцам працы трэнера была зборная Сінгапура.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі