Былая алімпійская чэмпіёнка Аксана Мянькова не стала дэпутатам

19/02/2018 - 15:10

Былая алімпійская чэмпіёнка ў кіданні молата Аксана Мянькова прайграла выбары дырэктару Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі Андрэю Коневу. Яны балатаваліся ў Магілёўскі гарадскі савет. Як даведалася Еўрарадыё, Мянькова заняла другое месца, яна набрала галасоў у 2,5 разы менш, чым Конеў. Трэцім кандыдатам быў памочнік майстра Аляксандр Казлоў.

Аксана Мянькова заваявала “золата” на Алімпіядзе ў Пекіне ў 2008 годзе. Аднак у лістападзе 2016-га за парушэнне антыдопінгавых правіл (у пробе беларускі знайшлі анабалічныя стэроіды) яе пазбавілі алімпійскага медаля (у сваёй аўтабіяграфіі яна абмінае гэтыя факты). Цяпер Мянькова працуе дырэктарам спартова-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 5.

Таксама няўдала схадзіў на мясцовыя выбары былы хакейны брамнік Віталь Коваль, які балатаваўся ў Мінску. Дарэчы, ён з’яўляецца сябрам Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Фота: mspring.online

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі