Бяздомнаму кінулі калекцыйную манету, якая каштуе 12 тысяч долараў

04/01/2017 - 18:34

Бяздомнаму кінулі калекцыйную манету, якая каштуе 12 тысяч долараў (каля 10 тысяч фунтаў стэрлінгаў). Адбылося гэта ў брытанскім горадзе Эксэтэр. Як піша metro.co.uk, невядомы пакінуў 50 пенсаў. Бяздомны, пабачыўшы манету незвычайнай формы з выявай труса, звярнуўся па дапамогу да паліцэйскіх. Тыя знайшлі ў інтэрнэце інфармацыю, што гэта калекцыйная манета. Яе выпусцілі ў красавіку 2016-га ў гонар дзіцячай пісьменніцы Беатрыс Потэр накладам некалькі соцень асобнікаў.

На што збіраецца патраціць грошы шчаслівы ўладальнік калекцыйнай манеты, засталося таямніцай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі