Бухгалтарку з Баранавічаў падазраюць у крадзяжы надмагільных плітаў

16/11/2018 - 08:24

Баранавіцкая міліцыя ў кастрычніку атрымала заяву ад 81-гадовай жанчыны пра крадзеж надмагільных плітаў. 15 лістапада праваахоўнікі пачалі крымінальную справу, піша intex-press.by

Здарэнне адбылося на могілках каля вёскі Русіно. Па словах жанчыны, невядомая асоба скрала з магілы яе сваякоў дзве мармуровыя пліты. Жанчына ацаніла шкоду ў 400 рублёў.

У крадзяжы падазраюць 46-гадовую бухгалтарку з Баранавічаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі