Будынак Івацэвіцкага райвыканкама падрыхтавалі да абароны

16/10/2023 - 16:01

Блокпасты ў горадзе "не павінны выклікаць занепакоенасці ў гараджан" / vk.com/iv_vestnik

Будынак Івацэвіцкага райвыканкама падрыхтавалі да абароны. Каля яго з'явіліся бетонныя блокі, мяхі з пяском, металічныя "вожыкі" і калючы дрот. Як піша раённая газета, 18 кастрычніка ў Івацэвіцкім раёне пройдуць "планавыя мабілізацыйныя вучэнні". Іх галоўная задача — праверыць, як мясцовыя кіраўнікі, органы ваеннага кіравання гатовыя да выканання "мабілізацыйных заданняў".

Падрыхтоўка ўжо скончаная, а генеральная рэпетыцыя адбудзецца ў аўторак. Вучэнні закрануць Івацэвічы, Косава і Сасновы Бор.

Улады супакойваюць праз газету мясцовых жыхароў: блокпасты ў горадзе "не павінны выклікаць занепакоенасці ў гараджан".

vk.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі