Будаўнік праляцеў 44 метры ў кабіне пад'ёмнага крана, які абрынуўся

11/07/2017 - 09:49

Будаўнік праляцеў 44 метры ў кабіне пад'ёмнага крана, які абрынуўся на недабудаваны дом у Мінску. Са спалучанай траўмай цяжкай ступені мужчыну 1986 года нараджэння даставілі ў адну з гарадскіх лякарняў. 

Здарэнне адбылося раніцай 11 ліпеня на мінскай вуліцы Аэрадромнай. Выклік на нумар "101" сталічныя выратавальнікі атрымалі ў 9:45.

Высветлілася, што пры ўздыме арматуры вагой каля 100 кг вежавы кран упаў на суседнюю будаўнічую пляцоўку.

На месцы вядуцца аварыйныя і аднаўленчыя работы. Прычына здарэння высвятляецца.

Фота: mchs.gov.by
Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі