Брытанскі палітык публічна выбачаўся перад сям’ёй за тое, што “згарэў на працы”

29/01/2016 - 04:20

Мясцовы палітык ва ўсходняй Англіі прынёс публічныя прабачэнні сваёй сям’і за сваю доўгую адсутнасць, падчас якой яго палічылі зніклым. Дэніс Кроўфард засядае адразу ў трох мясцовых саветах. Ён знаходзіўся на шостай нарадзе за два дні, калі прыехала паліцыя і паведаміла, што дачка заявіла пра яго знікненне.

На час працоўных сустрэч Кроўфард заўсёды выключае свой тэлефон і таму родныя не маглі з ім звязацца.

Палітык заявіў, што цяпер будзе болей паведамляць сваёй сям’і, чым ён займаецца, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі