Боты ў тг сыходзяць у непрацоўны час і закідваюць “сэрцайкамі” крытыку Лукашэнкі

01/09/2022 - 15:40

Лайкі і дызлайкі недаацэньваць нельга

“Тых людзей, у якіх ёсць дакладная пазіцыя: калі ўжо яны вызначыліся ў каштоўнасцях, калі глядзяць і чытаюць Еўрарадыё, — дык, вядома, іх ніякія дызлайкі не саб'юць. Яны будуць успрымаць гэта крытычна і скептычна — з боку крытыкі таго, што праўладныя структуры займаюцца такім. Тыя, хто слухае Лукашэнку, будуць успрымаць гэта за чыстую манету. Усё залежыць ад таго, якіх перакананняў сам чалавек прытрымліваецца”.

Але, па словах Ахрэмчык, лайкі і дызлайкі недаацэньваць нельга:

“Ёсць у грамадстве правіла нармальнага размеркавання, якое падыходзіць да шмат якіх працэсаў: што прыкладна 10-15% будзе прыхільнікаў, прыкладна 10-15% праціўнікаў. А вось гэтая сярэдзіна — працэнтаў 70 — будзе такім умоўным балотам. Тут залежыць ад шматлікіх фактараў: куды вецер падзьме, хто што скажа. Гэта людзі, якія ў прынцыпе кіраваныя, і іх можна кудысьці схіліць. На гэта і разлічана праца робатаў. І яны даюць добры эфект”.

Ахрэмчык нагадвае, што менавіта прапуцінскія ботафермы Прыгожына абвінавачваюць у тым, што яны паўплывалі на выбары ў ЗША ў 2016-м.

“Яны разлічваюць на тое, што людзі пойдуць за меркаваннем “большасці”

“Ёсць яшчэ такая асаблівасць псіхікі, як канфармізм і рыгіднасць, якая асабліва з узростам узрастае. Калі маладыя людзі больш пра новае, то старэйшыя людзі цяжэй змяняюць свае перакананні і, адпаведна, яны шукаюць пацверджанне ўжо наяўным сваім перакананням. Калі чалавек, які сумняецца, але ва ўзросце 40 плюс паглядзіць на колькасць дызлайкаў і пацвердзіць свае сумневы. Ну тыпу: “Не ўсё так гладка, не ўсё ў вашым пратэсным руху добра, не дарма ў вас сумняваўся”.

Як прыклад канфармізму псіхолаг прыводзіць наступнае даследаванне:

“Групу падыспытных з 8 чалавек пасадзілі разам. Калі сем чалавек скажуць на белы прадмет, што ён чорны, то 8 чалавек, нават калі ён бачыць белы прадмет, пачуўшы меркаванне папярэдніх, ён кажа "чорны". Проста таму, што ён перастае давяраць сваёй думцы: “Можа, я няправільна бачу? Можа, святло не так упала?” То-бок перастае давяраць нават органам пачуццяў, не тое што логіцы”.

Людзі, якія запускаюць гэтыя ботафермы, гэтым эфектам і карыстаюцца. “Яны разлічваюць на тое, што людзі пойдуць за меркаваннем “большасці”, — рэзюмуе псіхолаг. 

***

Але Еўрарадыё можа суцешыць нашых падпісчыкаў. Па нашых назіраннях, людзі, якія запускаюць атакі ботаў, працуюць строга па раскладзе. У працоўны час накрутка рэакцый магчымая, а як прыходзяць запаветныя 18:00 — усё. 

А па-другое, гэтыя мамкіны СММшчыкі часам самі не разбіраюцца, як прасоўваць свае прапагандысцкія наратывы. Як прыклад, нядаўні пост пра чарговае выказванне Лукашэнкі, як ён “наеўся прэзідэнцтва”. Там мы прыгадалі, што падобным яго заявам ужо мінімум 20 гадоў: “наеўся, але не можа перастаць есці”.

Боты не адважыліся паставіць дызлайкі ці “какашкі” свайму правадыру, таму накруцілі “сэрцайкі”. Добрая спроба “паўплываць на грамадскую думку”. І дзякуй за станоўчыя эмодзі!   

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі