Болей за 1,2 тыс. адзінак тэхнікі прыбірае снег на рэспубліканскіх аўтадарогах

16/01/2016 - 12:25

Наступствы цыклону “Эма” на рэспубліканскіх аўтадарогах ліквідуюць болей за 1,2 тысячы адзінак снегаўборачнай тэхнікі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства транспарту і камунікацый, па стане на 12.00 16 студзеня на прыборку снегу вывелі 536 размеркавальнікаў солі і пяску, 435 трактароў, 115 аўтагрэйдараў, 27 ротараў, 136 пагрузчыкаў. Таксама выкарыстоўвалася далучаная тэхніка.

У міністэрстве таксама адзначаюць, што зімняя слізкасць утвараецца практычна адначасова на значнай працягласці дарогі, і яе немагчыма хутка ліквідаваць. У гэтых умовах кіроўцам раяць улічваць дарожныя і метэаралагічныя ўмовы, своечасова зніжаць хуткасць і нават спыняць аўтамабіль.

Апроч таго, аўтамабілісты могуць патэлефанаваць па нумар 125 у любым рэгіёне краіны і паведаміць важную інфармацыю пра стан дарог або выказаць прэтэнзіі на гэты конт. Аператыўная інфармацыя пра дарожныя ўмовы размяшчаецца таксама на сайце Мінтрансу — гэта тэмпература паветра, тэмпература дарожнага пакрыцця, від ападкаў, стан пакрыцця дарогі.

 

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі