Бежанцы з Ірана ў знак пратэсту зашылі сабе раты (фота)

24/11/2015 - 04:35

Некалькі мужчынаў-бежанцаў з Ірана ў знак пратэсту зашылі сабе раты. Улады Македоніі адмовіліся прапусціць іх з Грэцыі на сваю тэрыторыю.

Адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту 34-гадовы іранскі інжынер-электрык Хамід заявіў, што хоча жыць "у любой свабоднай краіне", а вярнуцца дахаты ён не можа, бо там яго чакае смяротнае пакаранне.

На грэчаска-македонскай мяжы ўжо некалькі дзён знаходзіцца больш за 700 бежанцаў з краін Азіі і Афрыкі. Улады Македоніі прымаюць толькі тых, хто прыехаў з Сірыі, Іраку і Афганістана, паколькі гэтыя людзі ратуюцца ад вайны. Іншых, грамадзян Ірану, Бангладэш, Пакістана, Судана, Марока і Конга, назвалі "эканамічнымі бежанцамі" і праз мяжу не прапусцілі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі