У Бераставіцкім раёне Гродзеншчыны на непаўналетняга юнака пачалі крамінальную справу за прымус да дзеянняў сексуальнага характару, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося на пачатку жніўня. Падлетак нагледзеўся порнафільмаў і захацеў паглядзець на адпаведныя сцэны ўжывую.
Юнак адвёў сваю зводную сястру і некалькі малалетніх хлопчыкаў далей ад дома. А там запалохаў іх і прымусіў займацца сексам. Сам падлетак у працэсе не ўдзельнічаў, а толькі назіраў збоку.
Пазней мама дзяўчынкі пачула размову, з якой даведалася, што з яе дачкі дзеці здымалі бялізну. Яна паведаміла пра гэта ў міліцыю. Пры разглядзе выявіліся падрабязнасці інцыдэнту.
На хлопца пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.