"Белавія" прыпыняе палёты ў Рым і Мілан

12/03/2020 - 10:01

"Белавія" з 12 сакавіка прыпыняе палёты ў Рым. Рэйсаў не будзе да 15 красавіка, паведамляе прэс-служба авіякампаніі. За раней набытыя білеты абяцаюць вярнуць іх поўны кошт, альбо перанесці палёт на іншую дату да 31 траўня 2020-га без дадатковага збору і па тым жа маршруце.

З 12 сакавіка ад 15 красавіка не будуць выконвацца рэйсы ў Мілан. Грошы за раней набытыя білеты таксама вернуць.

Раней стала вядома, што "Белавія" адмяняе дзве траціны рэйсаў у Ізраіль. Прычына такога рашэння тая самая — каранавірус. І ў Ізраілі, і ў Італіі прымаюцца самыя радыкальныя меры па барацьбе з яго распаўсюдам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі