"Белавія" будзе прадаваць квіткі па ўсіх накірунках за 20 еўра

04/03/2016 - 14:10

У свой 20-гадовы юбілей 5 сакавіка 2016 года авіякампанія "Белавія" ладзіць акцыю і будзе прадаваць квіткі па прома-тарыфах. Квіток з Мінска па ўсіх рэгулярных накірунках у два бакі будзе каштаваць 20 еўра + таксы і зборы.

Акцыя працягнецца толькі адзін дзень. Набыць квіткі можна будзе толькі на сайце "Белавія". Перыяд палёту: 5 сакавіка 2016 года — 30 студзеня 2017 года. Змяніць дату вылету нельга, пры звароце квітка не атрымаецца вярнуць тарыф, паліўны і кампенсацыйны збор. Колькасць месцаў па акцыі будзе абмажаваная.

Па прыблізных падліках квіток будзе ў суме каштаваць 70-80 еўра (20 еўра + розныя зборы). Акцыя пачнецца ў 00.20 5 сакавіка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі