Беларусы, якія працуюць за мяжой, сёлета сталі менш прысылаць грошай

17/09/2016 - 07:47

Беларусы, якія працуюць за мяжой, сёлета сталі менш прысылаць грошай. Мяркуецца, што прычына ў зніжэнні іх заробкаў. Пра гэта паведамляе сайт sputnik.by, які спасылаецца на статыстыку Нацбанка па аб'ёме асабістых пераводаў з-за мяжы ў Беларусь у другім квартале 2016 года (у красавіку-чэрвені). У гэты перыяд ён склаў 151,7 млн долараў. Гэта амаль на 12% менш, чым было ў аналагічны перыяд мінулага года. А вось у дачыненні да першага квартала 2016-га сума пераводаў вырасла амаль на $15 млн.

Адзначаецца, што пад асабістымі пераводамі маюцца на ўвазе не толькі сумы, якія прыйшлі праз электронныя плацяжы, але і грошы, тавары, якія перавозяцца праз мяжу. Паколькі паміж Беларуссю і Расіяй мытнай мяжы няма, то статыстыка Нацбанка няпоўная.

Таксама грамадзяне Беларусі сталі менш адпраўляць грашовых пераводаў за мяжу. У красавіку-чэрвені адправілі на 26,3 млн долараў, у другім квартале 2015-га было $37,1 млн.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі