Беларусу ў Латвіі пагражае да 10 гадоў турмы за шпіянаж

04/08/2022 - 14:07

Генеральная пракуратура выставіла абвінавачванне грамадзяніну Беларусі. Як паведамляе rus.jauns.lv, мужчына займаўся шпіянажам на карысць беларускай вайсковай выведкі.

Справу расследуе аддзел асабліва ўпаўнаважаных пракурораў крымінальна-прававога дэпартамента Генпракуратуры. За шпіянаж нашаму суайчынніку пагражае да 10 гадоў зняволення і прабацыйны нагляд на тэрмін да трох гадоў.

У суд справа можа быць перададзеная ў верасні.

Беларуса затрымалі сёлета 15 лютага супрацоўнікі службы ваеннай разведкі і службы дзяржаўнай бяспекі Латвіі. Паведамлялася, што па даручэнні ваеннай разведкі Беларусі ён таемна фатаграфаваў і здымаў на відэа аб'екты абароннай сістэмы Латвіі, крытычнай інфраструктуры электразабеспячэння, важныя аб'екты грамадзянскай інфраструктуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі