Беларускія весляры заваявалі яшчэ два “серабра” на чэмпіянаце Еўропы

16/07/2017 - 12:33

Беларускія весляры заваявалі яшчэ два “серабра” на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у балгарскім Плоўдзіве. Мікіта Борыкаў у байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 метраў быў другім і саступіў пераможцы заезду Якубу Заўрэле з Чэхіі толькі 0,096 секунды.

Вольга Худзенка таксама на дыстанцыі 500 метраў у веславанні на байдарцы і саступіла пераможцы, Тамары Такач з Венгрыі, 0,58 секунды.

У байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 метраў Раман Петрушэнка і Віталь Бялько занялі 5-е месца.

Напярэдадні серабро атрымалі беларускі Алена Наздрова і Каміла Бобр, якія выступалі ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 м. Мужчынская байдарка-чацвёрка (Раман Петрушэнка, Дзмітрый Траццякоў, Мікіта Борыкаў і Віталь Бялько) на дыстанцыі 500 метраў узяла бронзу.

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі