Беларускія танцоры-вазочнікі сталі чэмпіёнамі свету

25/10/2017 - 17:53

23 кастрычніка ў горадзе Мале ў Бельгіі прайшоў чэмпіянат свету па спартыўных танцах на інвалідных вазках. Беларуская каманда паказала выдатны вынік — нашы танцоры сталі лепшымі ў свеце, піша сайт kp.by.

У еўрапейскай праграме золата ў першым класе ўзялі Ірына Макейчык і Яўген Ярмошка, у другім — Ганна Гарчакова і Раман Усманаў.

У лацінаамерыканскай праграме беларусам дасталося срэбра ў першым класе — узнагароду заваявалі Ганна Сірацюк і Ігар Куляшоў.

Фота: Беларускі фонд дапамогі спартоўцам-інвалідам.
Ганна Сірацюк і Ігар Куляшоў на фота злева. Фота: Беларускі фонд дапамогі спартоўцам-інвалідам.

У снежні 2017 года Беларуская федэрацыя танцаў і мастацкай гімнастыкі на інвалідных калясках адзначыць 20 гадоў з даты стварэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі