Беларускія гандбалісты ў драматычнай канцоўцы прайгралі Босніі і Герцагавіне

25/10/2018 - 18:12

Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі ў драматычнай канцоўцы прайгралі Босніі і Герцагавіне — 29:30 (16:12). Гэта быў стартавы паядынак адбору на чэмпіянат Еўропы 2020 года, ён прайшоў 25 кастрычніка ў мінскім палацы спорту "Уручча". Маючы перавагу ў першым тайме, у другой палове гульні беларусы саступілі ініцыятыву. А на апошняй секундзе яны не ўтрымалі нічыйны лік. Самым выніковым у беларусаў быў Мікіта Вайлупаў — 6 мячоў, у Барыса Пухоўскага — 5.

27 кастрычніка каманда Юрыя Шаўцова згуляе ў гасцях са зборнай Фінляндыі. Фіны ў першым туры прайгралі чэхам (27:31).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі