Беларускія біятланісты занялі ў змяшанай адзіночнай эстафеце на чэмпіянаце свету 15-е месца сярод 30 удзельнікаў. Гонку ў Антхольцы ў чацвер выйграла зборная Нарвегіі, яе прадстаўлялі Ёаханес Бё і Марце Алсблю-Ройселан. У складзе беларускай зборнай былі Мікіта Лабастаў і Ганна Сола. Яны саступілі пераможцам больш за 2 хвіліны, выкарысталі 13 дадатковых патронаў (нарвежцы — толькі 6). Другое месца ў зборнай Германіі, трэцяе — у Францыі.
На 22 лютага на чэмпіянаце свету запланаваны эстафеты ў мужчын і жанчын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.