Беларускі запісалі відэазварот да АМАПа: "Я не хаваю свой твар"

24/07/2020 - 08:53

Беларускія жанчыны запісалі зварот да амапаўцаў, якія займаюцца разгонам вулічных акцыяў. 

Яны заявілі, што не хаваюць свае твары, бо  стаяць за праўду. "Я твая жонка, сястра, маці, дачка. Я бяззбройная. Я не правакатарка. Я проста хачу, каб мяне пачулі", — кажуць яны. 

Жанчыны нагадваюць амапаўцам, што тыя давалі прысягу, у якой кляліся  быць адданымі свайму народу і выконваць Канстытуцыю. І пытаюцца, за што амапаўцы затрымліваюць іх на вуліцах, за што разганяюць чэргі ў краму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі