Беларускі раварыст падчас гонкі апынуўся ў цэнтры масавага завалу (відэа)

15/05/2017 - 08:49

Падчас дзявятага этапу роварнай шматдзённай гонкі "Джыра д'Італія" адбыўся масавы завал спартоўцаў, піша "Прессбол"

За 14 кіламетраў да фінішу мноства раварыстаў проста заваліліся на дарогу. Інцыдэнт быў справакаваны матацыклам суправаджэння. У здарэнні пацярпелі шэраг знакамітых гоншчыкаў. Сярод іх апынуўся, дарэчы, і беларус Васіль Кірыенка, які выступае за каманду "Скай" (нумар 176).

Пераможцам гонкі стаў калумбіец Найра Кінтана

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі