Беларускі дыпламат усклаў вянок ахвярам палітычных рэпрэсій у СССР

01/11/2021 - 14:20

Кіраўнік аддзялення беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбургу Ігар Заламай усклаў вянок да Салавецкага камня. 

Салавецкі камень — гэта помнік ахвярам палітычных рэпрэсій у СССР, у першую чаргу — сталінскіх. Гэта найстарэйшы помнік ахвярам палітычных рэпрэсій у СССР, пастаўлены ў Санкт-Пецярбургу яшчэ ў 1990 годзе.

Дарэчы, на стужцы вянку назва нашай краіны напісаная як "Белорусь".

Вянок ад беларускай амбасады на Салавецкім камені

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі