Беларускі амбасадар Сямашка ўручыць даверчыя граматы прэзідэнту Расіі

02/07/2019 - 14:33

Надзвычайны і паўнаважны амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ўручыць даверчыя граматы расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. Паводле інфармацыі прэс-службы Крамля, урачыстая цырымонія адбудзецца 3 ліпеня ў Аляксандраўскай залі Вялікага Крамлёўскага палаца.

Разам з кіраўніком беларускай дыпламатынай місіі даверчыя граматы прэзідэнту Расіі ўручаць новы амбасадары яшчэ 17 краінаў — Бразіліі, Конга, С'ера-Леонэ, Эфіопіі, Нікарагуа, Турцыі, Харватыі, Кыргызстана, Намібіі, Маўрытаніі, Афганістана, Грэцыі, Паўднёвай Карэі, Кіпра, Коста-Рыкі, Сейшэльскіх астравоў і Батсваны.

Звычайна расійскі прэзідэнт прымае даверчыя граматы ў замежных дыпламатаў 2-3 разы на год.

Уладзімір Сямашка быў прызначаны амбасадарам у Расіі яшчэ 13 лістапада мінулага года. Па сумяшчэнні ён таксама з'яўляецца паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічным савеце МНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Беларусі ў пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі