Беларуская футбольная “маладзёжка” прайграла Турцыі — 0:1

07/09/2016 - 05:33

Беларуская моладзевая зборная па футболе прайграла Турцыі ў перадапошнім матчы кваліфікацыйнага турніру на чэмпіянат Еўропы 2017 года. Гульня праходзіла 6 верасня і скончылася з лікам 0:1. Гол у браму беларусаў забіў на 30-й хвіліне Агулчжан Чаджаян.  

Становішча каманд у адборачнай групе 8: Славакія — 15 ачкоў, Галандыя — 10, Турцыя — 9, Беларусь — 8, Кіпр — 4.

Раней Беларусь выйграла ў Славакіі (1:0), прайграла Турцыі (0:2), выйграла ў Кіпра (1:0), прайграла Галандыі (0:1), згуляла ўнічыю з Кіпрам (2:2) і Галандыяй (2:2).  

Заключны матч беларуская моладзевая зборная правядзе 7 кастрычніка ў Славакіі. У фінальную частку кваліфікацыі выйдуць пераможцы дзевяці адборачных груп. Чатыры найлепшыя каманды сярод тых, што занялі другія месцы, прымуць удзел у сутыкавых матчах і разыграюць яшчэ дзве пуцёўкі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі