Беларускае войска ў сусветным рэйтынгу апынулася на 60-м месцы

06/01/2023 - 17:33
Беларускія вайскоўцы / t.me/modmilby

У 2023 годзе Беларусь у глабальным рэйтынгу ваеннай моцы Global Firepower Index заняло 60-е месца сярод 145 краін. Гэты рэйтынг штогод складае аналітычная кампанія Global Firepower.

Год таму наша краіна займала 5-ю пазіцыю. Найлепшы паказчык быў у 2019 годзе — 39-е месца. Да 60-га Беларусь апусцілася ўпершыню. Яе суседзямі ў сусветным рэйтынгу з'яўляюцца Азербайджан, Сербія, Балгарыя (у іх паказчыкі лепшыя за нашую краіну) і Марока, Узбекістан, Казахстан (у іх паказчыкі горшыя).

Сярод краін Еўропы беларускае войска заняло 20-е месца з 37. Сярод суседзяў Беларусі лепшыя паказчыкі мае Польшча — 5-е месца. Літва, Латвія і Эстонія размясціліся на 28-30-м месцах: у іх значна меншыя і тэрыторыя, і насельніцтва.

Войска Украіны ў новым рэйтынгу займае 15-е месца ў свеце (год таму была 22-й) і 4-е ў Еўропе. Эксперты кажуць, што Украіна палепшыла свае паказчыкі праз свой адпор Расіі, а таксама дзякуючы фінансавай і матэрыяльнай падтрымцы з боку Захаду і ўвядзення ў рэйтынг новых ключавых параметраў.

Першыя месцы ў сусветным рэйтынгу займаюць, як і раней, ЗША, Расія і Кітай. У першую дзясятку ўвайшлі таксама Індыя, Вялікабрытанія, Паўднёвая Карэя, Пакістан, Японія, Францыя і Італія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі