Беларуска Дар’я Блашко ачоліла агульны залік юніёрскага Кубка свету па біятлоне

20/12/2015 - 08:58

Беларуска Дар’я Блашко ачоліла агульны залік юніёрскага Кубка свету па біятлоне. Гэта стала магчымым дзякуючы высокім вынікам, якія яна паказвае ў некалькіх гонках запар. Так, у спрынтарскай гонцы ў італьянскім Мартэле Дар’я заняла другое месца, саступіўшы ўсяго 3,7 секунды Арыне Пантавой з Казахстана.

Напярэдадні беларуска заняла трэцяе месца ў гонцы на 12,5 кіламетра. Першае месца дасталася ўкраінцы Марыі Кручавой, на другой пазіцыі Лізавета Бельчанка з Казахстана.

У гэтым сезоне Дар’я Блашко ўжо выйгравала спрынт у аўстрыйскім Аберцілаху.

Спартсменка з’яўляецца выхаванкай наваполацкай школы біятлону. Пасля двух этапаў юніёрскага Кубка свету яна мае 196 ачкоў і на 49 балаў апераджае Лізавету Бельчанка, якая займае другое месца ў агульным заліку. Трэці этап Кубка свету пройдзе ў Швейцарыі з 8 па 10 студзеня, паведамляе БЕЛТА.

Фота: Беларуская федэрацыя біятлону

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі